Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Выкарыстанне беларускiх народных гульняў

Дата: 13 декабря 2019 в 11:58

«Выкарыстанне беларускiх народных гульняу у рэжыме дня»

                                                                Трэба ведаць – сэрца просiць,

                                                                    Як  дзядам, бацькам жылося…

                                                      Як сахой дауней аралi,

                                                           Як смыком зямлю бярлялi,

                                                          Як з сявалкi збожжа зернi

                                                            Рассявалi чорнай жменей..

                                                       Трэба ведаць…i пра тое

                                                             Што спявалi, у што гулялi,

                                                      Апраналi што? Якое?...

                                                                Трэба ведаць! Сэрца просiць!

П. Броука.

      Нацыя толькi тады будзе жыць i развiвацца, калi кожнае наступнае пакаленне будзе выхоувацца на нацыянальных традыцыях. 

      Дашкольны узрост з яуляецца спрыяльным перыядам для далучэння дзяцей да беларускай народнай культуры. Менавiта у гэты  прамежак жыцця у дзiцяцi фармiруецца цiкавасць, патрэба да ведау, якiя адпавядаюць яго прыродным i асабiстым задаткам, закладываецца трывалы фундамент ведау, звычак здаровага ладу жыцця.

       Беларускiя  народныя гульнi – адзiн з самых старажытных i арыгiнальных сродкау выхавання. Яны прыйшлi да нас з глыбiнь стагоддзяу, перадаюцца з пакалення у пакаленне. У iх адлюстроуваюцца лепшыя нацыянальныя традыцыi, i трэба зауважыць, што Яны цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам i працоунай дзейнасцю людей, раскрываюць характар, звычкi беларусау.

        Змест народных гульняу задавальняе iнтарэсы сучасных дзяцей, адпавядае iх жыццёвым патрабаванням.

       Роля беларускiх народных гульняу як сродку фiзiчнага, эстэтычнага i разумовага выхавання абумоулена тым, што яны садзейнiчаюць:

-  правiльнаму фiзiчнаму развiццю;

-  умацаванню здароуя;

-  развiццю сiлы, спрытнасцi, вастрынi зроку i слыху, назiральнасцi, кемлiвасцi, удумлiвасцi, вытрымцы, пачуцця справедлiвасцi.

      Беларускiя народныя гульнi зарадзiлiся спачатку як культавы абрад.  Потым, з цягам часу, яны  набылi вiд забау, але  захавалi сваю асноуную накiраванасць на агульную фiзiчную падрыхтоуку, удасканаленне функцый аргaнiзма, выхаванне маральна-валявых i творчых здольнасцей.

      Гульнi былi дэтэрмiнаваны па узросту. Гуляць дзецi пачыналi яшчэ немаулятамi: спачатку дарослыя забаулялi iх, падкiдвалi i гушкалi на руках, потым,  калi дзецi маглi трымаць у руках прадметы, iм давалi лялькi.

      Асноунай рысай большасцi беларускiх рухомых гульняу з яуляецца тое, што Яны патрабуюць шмат  фiзiчнай энергii, спрытнасцi, кемлiвасцi, у вынiку чаго дзецi атрымлiваюць добрую фiзiчную нагрузку.

      Беларускiя народныя гульнi – неабходная узроставая прыступка у засваеннi чалавекам маральна-этычных каштоунасцей свайго народа, у развiцi фiзiчных якасцей, у фармiраванни здаровага ладу жыцця, таму Яны не могуць быць заменены нават самымi лепшымi сучаснымi узорамi масавай культуры, а павiнны выкарыстоувацца побач з iмi.

        Гульнi беларускага народа цесна звязаны з бытам i працоунай дзейнасцю людзей, прыродай.

         Шырока распаусюджаныя так званыя iмiтацыйныя гульнi былi важным спосабам узнаулення вопыту папярэднiх пакаленняу. У такiя гульнi дзецi пераносiлi уражанни ад убачанага у сям i, у тым лiку звязаныя з характарам працоунай дзейнасцi. Увогуле, iмiтацыйныя гульнi узнаулялi самыя розныя жыццевыя з явы. Ужо на першым годзе жыцця дарослыя вучылi дзяцей самым простым iмiтацыям (рухам, птушак i жывел), а пазней – iмiтацыя з дапамогай розных прыстасаванняу (свiстуля, травiнак). Спачатку гульня насiла рэфлекторны характар, а потым станавiлася больш асэнсаванай, з элементамi творчасцi, калi меленькае дзiця рабiла прылады для гульнi самастойна. Прыклад iмiтацыйнай гульнi – «Надзейка».

         Гульнi-карагоды СА спалучэннем мелодыi, слоу, рухау садзйнiчаюць выхаванню цiкавасцi да беларускай народнай творчасцi, да роднай мовы ( «Бярозка», «Лянок»,  «Грушка», «Арароднiк», «Сонца i месяц»).

        Вылучаюць такi тып беларускай  гульнi, як выразна-павучальны. Да яго  можна аднесцi гульню для маленькiх «Мышка» - у ёй кот быццам бы даганяе мышку за тое, што Яна не жадае нi з Кiм дзялiцца сваёй здабычай. Такiя паводзiны  з яуляюцца  характэрнымi для дзяцей дашкольнага узросту, i народная педaгогика мае свае  метады iх карэкцiроукi.

       Многiя  народныя гульнi – «Рэдзька», «Лянок», «Агароднiк» - имитуюць асноуныя сельскагаспадарчыя працэссы; гэтыя гульнi рыхтуюць дзяцей да працы.

      Беларускiя народныя гульнi можна падзялiць на гульнi вялiкай рухавасци («Шэры кот», «Фарбы», «Купец», «Два агнi», «Барада» i iнш) i на гульнi сярэдняй i малой рухавасцi («Клубок», «Гусi-лебедзi» …) Такi падзел гульняу дазваляе выкарыстоуваць iх у адпаведнай частцы занятка, свята, ранiшняй гiмнастыкi.

        У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыi беларускiя рухавыя гульнi дыферэнцыраваны па узроставых асаблiвасцях дзяцей. Для кожнай узроставай группы падабраны пэуныя рухавыя гульнi, што дазваляе педагогам прытрымлiвацца прынцыпау паслядоунасцi i даступнасцi у вывучэнни з дзяцьмi зместу i рухау беларускай гульнi.

   Для 1 малодшай группы:  «Заiнька», «Прэла-гарэла», «Маша».

Для группы «Малодшыя чамучкi»: «Бярозка», «Грушка», «Адгадай, чый галасок», «Надзейка», «Вожык i мышы».

Для сярэдняй группы: «Агароднiк», «Мак», «Шэры кот», «Сонейка», «Вузельчык».

Для старэйшай группы: «А мы проса сеялi», «Фарбы», «Свiнка», «Качка», «Гаспадыня i кот», «Спрытны варабей»,  «Гарлачык».

        Выбар  гульнi вызначае яе месца у рэжыме дня. На першай прагулцы мэтанакiраваны гульнi больш дынамiчныя, на другой – гульнi розныя па рухавай характарыстыцы. Да пачатку гульнi трэба зрабiць разметку пляцоукi, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне i атрыбутыку.

         Збор дзяцей на гульню неабходна праводзiць у тым месцы пляцоукi, адкуль будуць пачынацца гульнёвыя дзеяннi. Збор павiнен праходзiць хутка i цiкава, таму трэба прадумаць прыёмы i пастаянна iх змяняць. Старэйшыя дзецi любяць i умеюць гуляць. З iмi можна дамовiцца аб месце i сiгнале збору на прагулку. На гульнёвай пляцоуцы iх збiраюць з дапамогай заклiкалачкi.

         Зауважым, што калi гульня праводзiцца з дзецьмi 1 малодшай группы, то педагог сам прымае у ёй удзел: выконвае  як галоуную, так i другiя ролi. Трохгадовым дзеткам можна даручыць выкананне галоунай ролi. У групах сярэдняй i старэйшай кiраунiцтва апасродкаванае: кiраунiк можа прымаць удзел у гульнi, калi яна новая або па  умовах гульнi не хапае пары.

          Беларускiя народныя гульнi могуць стаць асноуным матэрыялам для правядзення спартыуных святау, святы можна арганiзаваць на пляцоуках, лузе, у парку, скверы.

          Педагог цi кiраунiк фiзiчнага выхавання павiнен iмкнуцца больш шырока выкарыстоуваць i знаёмiць дзяцей з беларускiмi народнымi гульнямi, але трэба улiчваць i индывiдуальныя магчымасцi  дзяцей. Фiзiчна слабых неабходна уцягваць у даступныя iм гульнi, ускладняючы iх змест паступова. Складаныя гульнi прапаноуваюць больш падрыхтаваным дзецям. Гэта дасць магчымасць  зрабiць беларускiя нацыянальныя гульнi даступным сродкам выхавання дзяцей.

          Выкарыстанне беларускiх народных гульняу дапаможа вырасцiць дзяцей здаровымi, працавiтами i мужнымi  людзьмi, якия будуць шанаваць народныя традыцыi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.